Аршанскі хлебзавод пачаў вырабляць торт з назвай “Оршанка.бай”. У мясцовай “Аршанскай газеце” заяўляюць, што гэта ўласны “імянны” торт выдання. Пэўныя падставы для гэтага ёсць: orshanka.by – насамрэч ідэнтыфікатар сайта “раёнкі”. Аднак на  хлебзаводзе  не пацвярджаюць таго, што торт выпусцілі ў гонар газеты.  

Апублікавана ў Рознае

А яна і сапраўды не малая. Нядаўна “Віцебская вясна” пісала пра тое, што стыпендыя ў Акадэміі МУС у 2-3 разы большая, чым у БДУ - каля 800 рублёў, тады як студэнты ўніверсітэту могуць атрымаць толькі ад 261 да 418 рублёў, у залежнасці ад сярэдняга бала. Дык вось у Вайсковай акадэміі стыпендыя складае ад 740 до 1 400 рублёў. Прынамсі, такія лічбы называў падчас сустрэчы з з будучымі выпускнікамі прадстаўнік навучальнай установы Рустам Жумараў.

Апублікавана ў Рознае