Палітычнай зняволенай прызналі Галіну Усцюгаву, былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыканкама
Мінскі гарадскі суд прызнаў яе вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ. Жанчына адбывае тэрмін пакарання ў Гомельскай ПК-4. Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.
Пенсіянеры з ваколіц Магілёва пратэстуюць супраць далучэння іх вёсак да Дрыбінскага раёна
Яшчэ ўвесну стала вядома, што беларускія ўлады вырашылі гвалтам павялічыць тэрыторыю Дрыбінскага раёна як самага маленькага ў краіне. Новы адміністрацыйны падзел не ўзгадняўся з мясцовым насельніцтвам: людзям проста паведамілі, што Дрыбінскі раён будзе павялічаны за кошт далучэння частак тэрыторый Шклоўскага, Горацкага і Магілёўскага раёнаў. Разам з зямлёй і прыгоннымі сялянамі да Дрыбінскага раёна будуць далучаны і прадпрыемствы, якія знаходзяцца да гэтых тэрыторый.
Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны
Гэта першы і адзіны выпадак, калі на абласным узроўні асобна ўшаноўваюць памяць прадстаўнікоў іншага народу, якія загінулі падчас вызвалення Віцебшчыны. Памятны знак – вялікі камень з мемарыяльнай шыльдай – з’явіўся на вайсковым пахаванні каля вёскі Шапуры Віцебскага раёна. Тут ушанава памяць амаль 18 тысяч загінулых, сярод іх каля 700 з іх – гэта ўраджэнцы Узбекістана. І каля 50-ці з гэтай колькасці – выхадцы з Андзіжанскай вобласці. Той самай, з якой на дзяржаўным узроўні дасягнуты пагадненні пра прыём працоўных мігрантаў у гаспадаркі Віцебскага рэгіёну.