Нядаўна Віцебская вясна пісала, як ісці вучыцца ў міліцэйскія вну агітавалі будучых керамістаў, ювелраў, разбяроў па дрэве. Цяпер міліцыя прыйшла  з “профарыентацыяй” у яшчэ адну навучальную ўстанову – віцебскі тэхнічны каледж. Там навучаюць будучых будаўнікоў, тэхнікаў і ахвотных набыць рабочую спецыяльнасць – усё гэта якраз тыя пазіцыі, якія найчасцей сустракаюцца  у спісах вакансій па ўсёй вобласці.

Апублікавана ў Дзяржава