На волю па памілаванні выйшла палітзняволеная з Наваполацка Кацярына Леў
Яна была асуджана за абразу прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. 30 траўня 2023 года суд г.Наваполацка ў асобе суддзі Сняжаны Калінічэнка пакараў Кацярыну пазбаўленнем волі ў калоніі на два гады і штрафам у памеры 3 700 рублёў. Летась 17 ліпеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала дзяўчыну палітычнай зняволенай.
Палітвязнямі прызнаныя Ерванд Марцірасян і Дзмітрый Шалак
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ двух жыхароў Віцебшчыны, асуджаных сёлета ў жніўні. Распавядаем, хто яны і за што трапілі за краты.
На волю па памілаванні выйшлі 74-гадовы Васіль Бераснеў і 64-гадовая Вольга Стаброўская
Імёны двух палітвязняў, жыхароў Аршаншчыны, праваабаронцы называюць у пераліку тых, пра каго дакладня вядома, што яны выйшлі на волю 20 жніўня. На цяперашні момант праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, але публічна ў іх называюць толькі 6 – сваякі просяць падтрымліваць інфармацыйную цішыню для бяспекі сваіх родных, таму пакуль не публікуюцца прозвішчы астатніх. Распавядаем, хто яны – Васіль Бераснеў і Вольга Стаброўская.