Зіма блізка, а на Віцебскім камунальным прадпрыемстве «Гордормост» не хапае мінімум 100 працаўнікоў
Пра гэта гаварылі на адмысловым семінары, дзе абмяркоўвалася тэма ўборкі снега гэтай зімой. Семінар праводзіў старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў. Адказ трымала прадпрыемства «Гордормост», якое мусіць забяспечваць утрыманне віцебскаіх вуліц у належным тэхнічным стане.
Дваіх жыхароў Віцебшчыны ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС
Гэта жыхарка аграгарадка «Акцябрскі» Валянціна Крыштопенка – жанчына з першай групай інваліднасці, асуджаная да «хатняй хіміі» за «садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці». І наваполацкі актывіст Яўген Вільскі, які вымушана пакінуў Беларусь, і таму яго асудзілі ў парадку спецвытворчасці па трох артыкулах Крымінальнага Кодэкса.
Шаркоўшчынскі райвыканкам прыняў рашэнне, не зразумелае мясцовым жыхарам
Рашэнне Шаркоўшчынскага райвыканкама «Аб дэлегаванні паўнамоцтваў» было прынята 9 кастрычніка 2024 года. І ўступіла ў сілу пасля яго апублікавання. Аднак даты публікацыі нідзе няма, і грамадзянам без юрыдычных ведаў вызначыць яе складана, падкрэслівае юрыст. І ніколькі не лягчэй разабрацца, пра што гэтае рашэнне.
Жыхароў аграгарадка Глыбачка «ашчаслівілі» асфальтам
«Ажыццяўленнем мары называюць у Глыбачцы асфальтаванне адразу некалькіх працяглых вуліц», -- піша вушацкая раённая газета «Патрыёт». Нават у самыя застойныя савецкія часы такі мінімальны клопат пра людзей не станавіўся тэмай для газетных публікацый у якасці прыкладу таго, як мясцовыя ўлады «дбаюць» пра людзей.
Калі ў справе Дзяржкантроль – адразу знаходзяцца «дадатковыя сродкі»
Некалькі гадоў кіроўцы і проста жыхыры Оршы пісалі пра нездавальняючы стан дарогі па вуліцы 2-я Шклоўская пры пад'ездзе да аўтазапраўкі. І некалькі годоў гэтая праблема ігнаравалася. Аж пакуль Дзяржкантроль не абвясціў кампанію па зборы скаргаў на стан дарог. І тут здарыўся цуд...
На мінулым тыдні ў судах Віцебскай вобласці адбыліся 35 судоў па палітычных «адміністратыўках»
Асабісты «працоўны рэкорд» 25 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ўстанавіла суддзя Алена Цыганкова: яна правяла адзін за адным 5 судовых працэсаў паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Найбольшая колькасць судоў па палітычных «адміністратыўках» - 13 - у гэтым месяцы была зафіксавана 28 кастрычніка. Кастрычнік ўвогуле трымае сумнае лідарства: менавіта ў гэтым месяцы зафіксавана найбольшая колькасць судоў - 95- паводле ч.2 арт.19.11 КаАП і ч.1 арт. 24.23 КаАП
У Шаркаўшчыне вінаватых ва ўтварэнні стыхійных звалак смецця збіраюцца шукаць... па почырку
З 25 кастрычніка на тэрыторыі раёна актывізавана работа па выяўленні і ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў, у тым ліку па ўстанаўленні вінаватых асоб у іх адукацыі. Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў прапануе арыгінальны метад пошуку правапарушальнікаў. Праўда, для гэтага прыйдзецца пакапацца ў смецці.
Калі няма добрых навін, пішы пра сметніцы!
«Аршанская газета», імкнучыся распавядаць пра добрае жыццё ў Беларусі і ў тутэйшым рэгіёне, размясціла на сайце артыкул «Работники Оршанской спецавтобазы проводят работы по установке дополнительных мусоросборников». Тэкст суправаджаецца цэлым фотарэпартажам з выявамі шчаслівых камунальнікаў і ўласна сметніц.
Мінімум 95 палітычных адміністрацыйных спраў было разгледжана ў кастрычніку судамі Віцебскай вобласці
Праваабаронцы ведаюць далёка не пра ўсе судовыя працэсы, якія праходзяць на Віцебшчыне паводле арт. 19.11 КаАП і арт. 24.23 КаАП. Бо тыя суды, якія адбываюцца над затрыманымі жыхарамі рэгіёну ва ўмовах ІЧУ праз анлайн-сувязь, як правіла, не ўказваюць у раскладах судоў. Таму іх сапраўдная колькась можа быць у некалькі разоў большай.
Уступіў у сілу прысуд Вользе Карач і Яўгену Вільскаму, якіх судзілі ў парадку спецвытворчасці
Нагадаем, сёлета ў ліпені ў Брэсцкім абласным судзе завочна вынеслі прысуды «удзельнікам экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». У яго складзе згадваліся ўраджэнка Віцебска Вольга Карач і жыхар Наваполацка Яўген Вільскі, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. Згодна з афіцыйным паведамленнем Генеральнай пракуратуры, пасля пасяджэння судовай калегіі Вярхоўнага суда, вырак суда першай інстанцыі ўступіў у законную сілу.