У артыкуле «Инна Хомутовская встретилась со старейшинами деревень Бабиничского сельского совета» ўсяго некалькі сказаў, але яго ілюструе фотарэпартаж з чатырох фотаздымкаў. Прычым на трох – людзія, якія сядзяць за сталом з гарбатай, пячэннем і цукеркамі, знятыя з розных ракурсаў. Чацвёрты фотаздымак -групавы, на ім усе ўдзельнікі сустрэчы «афіцыйна» стаяць паўколам. Зрэшты, падчас сустрэчы і здымаць, напэўна, не было чаго: усё праходзіла па даўно вядомым сцэнары.
«Были затронуты серьезные вопросы жизнеобеспечения населения в сельской местности: ремонт дорог, транспортное обслуживание, наведение порядка на кладбищах, освещенность населенных пунктов, вывоз мусора и другие», -- гаворыцца ў артыкуле. Але ў ім ні слова няма пра тое, як гэтыя сур'ёзныя пытанні будуць вырашацца, і ўвогуле ці варта на гэта разлічваць.
«Во время встречи Инна Хомутовская акцентировала внимание на вопросах развития Оршанского региона и подготовки выборов Президента Республики Беларусь», -- гэта другі сказ інфармацыйнага паведамлення. І зноў ніякай канкрэтыкі пра тое, як жа развіваецца Аршанскі раён, калі ў ім не вырашаны «серьезные вопросы жизнеобеспечения населения».
І ўрэшце апошні сказ: «Актуальным стало предложение о проведении ежеквартальных семинаров для старейшин населенных пунктов Оршанского района». Што за семінары і чаму прапанова іх праводзіць стала актуальнай, таксама застаецца незразумелым. Калі іх праводзіць такім самым чынам - за кубачкам гарбаты, то якраз-такі і захаваецца славутая беларуская «стабільнасць»: стабільна не вырашаныя праблемы простых людзей і стабільна заідэалагізаваныя патрабаванні да іх.
Вольга Перавознікава