Як лічыць следства, мужчына пакінуў каментар з грубай ненарматыўнай лексікай пад публікацыяй на старонцы раённай газеты «Сцяг перамогі», які датычыць намесніка пракурора раёна. Рэдакцыя выдаліла паведамленне і звярнулася ў міліцыю.
Гэты інцыдэнт вылучаецца нетыповасцю для рэгіянальнай прасторы, бо ў сацсетках "раёнкі" або на яе сайце людзі пакідаюцб каментары вельмі рэдка. Таму эмацыйны допіс хутка прыцягнуў увагу і прывёў да затрымання аўтара. Зараз дзеянні затрыманага кваліфікаваныя паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, санкцыі якога прадугледжваюць пакаранне ад грамадскіх работ і штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.
Вадзім Грахоўскі
Аўторак, 25 Жнівень 2026
Да трох гадоў за адзін каментар
У Лёзне супраць 42-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара распачалі крымінальную справу за абразу намесніка пракурора раёна ў сацыяльных сетках мясцовай раённай газеты.
Апублікавана ў
Рознае