Аўторак, 12 Лістапад 2024

Дарогу па вуліцы Маякоўскага ў Оршы абяцаюць адрамантаваць толькі ў наступным годзе. І тое – калі атрымаецца

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пра пашкоджанні палатна праезнай часткі дарогі па вул. Уладзіміра Маякоўскага на ўчастку паміж вуліцамі Т.Шаўчэнкі і П. Лепяшынскага жыхары Оршы напісалі далёка не адну скаргу. Аднак толькі сёлета ў кастрычніку Аршанскі райвыканкам даслаў туды спецыялістаў. І яны пераканаліся: рамонт неабходны.

Прыцягненне ўвагі гарвыканкама да гэтай праблемы стала вынікам разгляду петыцыі №5946, размешчанай на інтэрнэт- платформе e-petitions.by. Але радавацца аршанцам яшчэ рана: на гэты год у планах рамонта дарогі па вуліцы Маякоўскага няма. А ў 2025 -м пытанне пра ўключэнне гэтага аб'екта ў адпаведны спіс яшчэ толькі будзе разглядацца. І толькі ў выніку станоўчага рашэння дарогу прывядуць у парадак да канца наступнага года.

А пакуль кіроўцам давядзецца лічыць кожную з ямін, «якія маюць выгляд паглыбленняў рознай канфігурацыі з рэзка акрэсленымі бакамі і ўтварыліся за кошт разбурэння матэрыялу пакрыцця або прасадкі землянога палатна», як напісана ў петыцыі. Апрача гэтага , яе аўтары звяртаюць увагу і на нядораўпарадкаваныя ўзбочыны, па якіх нязручна перасоўвацца, асабліва мінакам сталага веку.

Там не менш, капітальны рамонт гэтай дарогі не запланаваны, і падставаў дла прыцягнення да адказнасці службовых асобаў адказнага за стан дарогі прадпрыемства «Аршанская спецаўтабаза» няма, гаворыцца з адказе за подпісам Д.Лапаціна, намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама.

Вадзім Лаўроў