Субота, 05 Верасень 2026

Палітвязень Андрэй Аляксандраў стаў лаўрэатам прэміі Free Media Awards

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

«Дзякуючы сваёй працы ў незалежным беларускім інфармацыйным агенцтве БелаПАН і Беларускай асацыяцыі журналістаў, ён дапамог умацаваць прафесійныя стандарты журналістыкі, падтрымаць незалежныя СМІ і пабудаваць міжнародныя сеткі журналістаў і праваабаронцаў», — зазначыў аргкамітэт прэміі.

Андрэй Аляксандраў – вядомы беларускі незалежны журналіст і наш зямляк. З дзяцінства жыў у Паставах на Віцебшчыне,  скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта,  пачынаў журналісцкую дзейнасць у наваполацкай газеце «Хімік», потым перабраўся ў Мінск, цягам 2015–2018 гадоў быў у дырэктараце БелаПАН, працаваў медыякансультантам. 

Быў арыштаваны за сваю працу ў 2021 г.. 6 кастрычніка 2022 г. суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка у закрытым рэжыме прызначыў медыяменеджару 14 гадоў пазбаўлення волі і  вялізны штрыф - больш за 10 тысяч долараў у эквіваленце. Палітвязень дагэтуль знаходзіцца за кратамі – адбывае прызначаны тэрмін зняволення ў наваполацкай ПК-1.

Прэміяй Free Media Awards Андрэй Аляксандраў уганараваны за мужнасць і адданасць прафесіі ва ўмовах  падаўлення свабоды слова.

Ларыса Багданава