Аўторак, 01 Верасень 2026

Рэпрэсіі "за палітыку": ад першага намесніка гендырэктара да звычайнага слесара

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Сення мы раскажам пра два выпадкі крымінальнага пераследу на Віцебшчыне, якія выдатна дэманструюць тое, што пошукі нязгодных з гвлтам падчас мірных пратэстаў 2020-га і з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі не спыняюцца. Пераслед за іншадумства працягваецца, і пад "крыміналку" за свае погляды можа трапіць кожны, не залежна ад пасады і працоўных дасягненняў.

За палітыку асудзілі першага намесніка гендырэктара «Белвеста»

28 жніўня імя і прозвішча Віктара Гурына (на фота) з’явілася ў абноўленым спісе асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. Там было пазначана, што 57-гадовага мужчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле 4-х “палітычных” артыкулаў:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

“Наша Ніва” распавяла падрабязнасці: пад каток палітычных рэпрэсій трапіў першы намеснік гендырэктара віцебскага абутковага прадпрыемства “Белвест”, які займаўся ўкараненнем у вытворчасць рабатызацыі і шіучнага інтэлекта. У сувязі з гэтым ён не раз быў героем публікацый у дзяржаўнай прэсе, але сілавікі знайшлі ў яго каментары ў Тэлеграм, якія ён пісаў у у 2020 -21 гадах, негатыўна ацэньваючы  дзеянні міліцыянтаў, АМАП і Лукашэнкі.

Віктара Гурына  затрымалі ў сакавіку 2026 г. і асудзілі да 3-х з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 600 базавых велічыняў, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”. 27 жніўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.

За абразу Лукашэнкі асудзілі 49-гадовага слесара Наваполацка

Мужчына быў затрыманы некалькі месяцаў таму і змешчаны ў віцебскі СІЗА-2. Суд прыгаварыў яго да трох гадоў “хатняй хіміі” – абмежавання волі без змяшчэння ў папраўчую ўстанову. Што канкрэтна яму было пастаўлена ў віну, пакуль не вядома.

Па звестках праваабаронцаў, да арышту асуджаны працаваў на Наваполацкім заводзе тэхналагічных канструкцый і лічыўся адным з найлепшых слесараў –30 траўня мінулага года ён заняў 2-е месца ў прафесійных спаборніцтвах. Праваабаронцам вядома ягонае імя і прозвішча, але пакуль яно не агучваецца з меркаванняў бяспекі. 

Ларыса Магучая