Паводле папярэдняй версіі следчых, пажар у «Беларусі» здарыўся праз тое, што пераробленая з ведама гаспадара аўтаправодка была ненадзейнай. Ці прызналі адказным за парушэнні ўладальніка Віктара Вялюгу, невядома. Дагэтуль не вядома, чым скончылася расследаванне крымінальнай справы, распачатай пасля інцыдэнту, і ці пакаралі вінаватых – у прыватнасці, Віктара Вялюгу, уласніка кампаніі «МегаЕвротекс», у структуру якой уваходзіла “Беларусь”.
Падчас пажару з ГЦ былі эвакуяваныя каля 200 чалавек, у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых. Неўзабаве МНС ініцыявала праверку іншых гандлёвых аб’ектаў, якія належалі Віктару Вялюгу, было знойдзена некалькі соцень парушэнняў.
Пасля пажару ў “Беларусі” Віктар Вялюга быў затрыманы: афіцыйныя СМІ паказалі яго ў наручніках. Яшчэ праз паўтара месяца яго судзілі “за распаўсюд экстрэмізму” паводле ч.2 арт.1911 КаАП. Цяпер Вялюга зноў “на кані” і будзе кіраваць ужо новым гандлёвым цэнтрам.
Аляксей Заўялаў
Серада, 26 Жнівень 2026
Кіраваць новым ГЦ "Беларусь" будзе той самы ўласнік, пры якім згарэў стары
Новы віцебскі гандлёвы цэнтр на месцы згарэлай «Беларусі» пачнуць будаваць увесну. Кіраваць ім будзе той самы віцебскі прадпрымальнік Віктар Вялюга, пры якім адбыўся пажар у снежні 2024г.
Апублікавана ў
Рознае