Серада, 06 Лістапад 2024
Шумілінская «раёнка» прыдумала тэрміны, якіх няма ў беларускім заканадаўстве - «незаконныя матэрыялы» і «незаконная інфармацыйная прадукцыя»
Тыя, хто сочыць за павелічэннем колькасці судоў за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце, напэўна здагадаліся, пра што гаворка. Патлумачым: паводле ч.2 арт.19.11 КаАП жыхароў вобласці ўсё часцей караюць за рэпосты і падпіскі на «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю», пералічаную ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі. Незразумела, навошта газета «Патрыёт» вырашыла застрашваць чытачоў няіснай тэрміналогіяй.
Апублікавана ў
Рознае