У Наваполацку затрымалі Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка, іх вінавацяць за заклікі да санкцыяў
Паводле праваабаронцаў, затрыманне, меркавана, адбылося 11 жніўня. Вольга Брыцікава, былая старшыня незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан», была на лецішчы калі па яе прыехалі супрацоўнікі АМАПу. Абодвух затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).
Суддзя Талачынскага райсуду, якая карала людзей па палітычных справах, атрымала падвышэнне
21 ліпеня Наталля Барысавец прысудзіла штраф памерам 1110 рублёў шматдзетнай маці, пакараўшы яе за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. І літаральна праз два тыдні яе прадстаўлялі на новай пасадзе новаму калектыву – яна стала старшынёй Сенненскага раённага суда. Былую старшыню Інну Досаву ссунулі ў шэраговыя суддзі.
З’явілася петыцыя за наданне вуліцы ў Віцебску імя Генадзя Бураўкіна
Стваральнікі звароту, адрасаванага ў гаравыканкам, нагадваюць пра значную ролю Бураўкіна ў жыцці краіны: ён быў выбітным паэтам, а таксама дзяржаюным дзеячам. З 1980 па 1990 гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10 i 11 склiканняў. З 1990 па 1994 гады займаў пасаду Пастаяннага прадстаўнiка Беларусi пры Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый – першага ў гiсторыi незалежнай Беларусi. Таксама Бураўкін у 1994-1995 гадах быў нaмecнiкaм мiнicтpa кyльтypы і друку Беларусі. У петыцыі выказваецца просьба або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем Генадзя Бураўкіна новую вуліцу