Па Віцебшчыне пакацілася хваля агітацыі за «народное ополчение»
Гэтай тэме быў прысвечаны чарговы так званы Адзіны дзень інфармавання - «палітінфармацыя», якую штомесяц па ўсёй Беларусі праводзіць чальцы адмысловых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. У Віцебску старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў і ваенкам Віцебска, Віцебскага і Лёзнанскага раёнаў Аляксандр Сяржантаў прыйшлі з размовай пра «народное ополчение» да работнікаў і работніц кандытарскай фабрыкі «Віцьба».
На руска-ўкраінскай вайне загінула больш за 260 вайскоўцаў з Пскоўскай губерні
Пскавічы працягваюць несці вялікія баявыя страты на вайне ва Ўкраіне. 13 жніўня кіраўнік Пскоўскай губерні назваў імёны яшчэ 4 загінуўшых салдат. Усяго губернатар Міхаіл Ведэрнікаў прызнаў забітымі на вайне 172 вайскоўца. Лік жа палонных, параненых і без вестак зніклых губернатар баіцца назваць публічна, каб не пужаць пскоўскіх абывацеляў велічэзнымі лічбамі падобных страт.
Адкрыццё дзіцячага садка ў Полацку ператварылі ў ідэалагічнае мерапрыемства
15 жніўня ў полацкім мікрараёне «Аэрапорт» адкрылі новую дашкольную ўстанову – дзіцячы сад №33. Імпрэза праходзіла ў прысутнасці высокага начальства з Мінска і Віцебска, і ў толькі што адкрытым дзіцячым садку тут жа правялі так званую «дыялогавую пляцоўку» на тэму міжнароднай палітычнай абстаноўкі. Адным з прамоўцаў на ёй быў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Ён заявіў прысутным, што задача калектыўнага Захаду і ЗША - «стереть с лица земли восточнославянскую цивилизацию», а таму з ранніх гадоў трэба выхоўваць яе абаронцаў.