Улады Наваполацка за распаўсюд «экстрэмізму» арыштавалі індывідуальнага прадпрымальніка
Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 2 жніўня за падпіску на пяць «экстрэмісцкіх» каналаў у Youtube пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовага жыхара ІП Аляксандра Жыхарава.
Эканамічная палітыка ўладаў і заходнія санкцыі зрабілі Віцебскі рэгіён непрывабным для інвестараў з Кітаю
Паводле апошніх звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці асноўным замежным інвестарам у мясцовую эканоміку з'яўляецца Расійская Федэрацыя, на якую прыпадае 95 працэнтаў усіх інвестыцый. Трэба адзначыць, што прадпрымальнікі з Кітая за першыя шэсць месяцаў бягучага года не ўклалі ў развіццё рэгіёна ні цэнта. І гэта нягледзячы на ўсе прадпрынятыя за апошнія гады прапагандысцкія і фіскальныя меры "інвестыцыйнага заваблівання" кітайскіх інвестараў, прынятыя эканамічнымі ўладамі вобласці.
Палітвязня Мікалая Машарскага будуць судзіць 28 жніўня ў Полацку
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала жыхара Расонаў палітычным зняволеным 18 жніўня. Мужчыну затрымалі сёлета 9 чэрвеня і вінавацяць паводле арт. 342- 2 Крымінальнага кодэкса (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) і арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Машарскага ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА-2.
У партыі «Белая Русь» на увесь Дубровенскі раён – усяго 36 чальцоў
Нядаўна створаная партыя, якая прэзентавала сябе як самае масавае прадстаўніцтва ад усіх слаёў беларускага грамадства, насамрэч аказалася не такой ужо і шматлікай. Гэта стала відавочна цяпер, калі пачаліся пасяджэнні раённых партыйных саветаў. Дубровенская «раёнка» апубліукавала справаздачу з гэтага мерапрыемства, зазначыўшы, што ў раёне 36 чальцоў партыі «Белая Русь». Газета «Дняпроўская праўда» была шчырай, тады як іншыя «раёнкі», пішучы пра пасяджэнні саветаў, сціпла не згадвалі колькасць партыйцаў.