Серада, 23 Верасень 2026

Раённыя газеты Віцебшчыны запусцілі кампанію па абвяржэнні праблем, паказаных у TikTok

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Артыкулы пра тое, што Дзяржкантроль правярае “трывожныя сігналы”, заўважаныя ў інтэрнэце, і што іх “существенная часть“ не адпавядае рэчаіснасці, на працягу верасня выйшлі адразу ў некалькіх раённых выданнях.

Публікацыі паўтараюць адна адну  практычна слова ў слова. Іх паслы да чытача заключаецца ў наступным: у TikTok і на іншых інтэрнэт-платформах людзі часта згадваюць мясцовыя праблемы. І адпаведныя службы вымушаны рэагаваць, каб пазбегнуць яшчэ шырэйшай пагалоскі.  Аднак верыць такім відэаролікам не варта – раптам вас падманваюць. А тым, хто выкладае такія ролікі, даецца парада не выстаўляць прыблемы на ўсеагульны агляд, а звяртацца з заявамі ў адказныя службы.

Але беларусы ўжо пераканаліся: у тую ж камунальную службу 115.бел можна пісаць і тэлефанаваць месяцамі без усялякага эфекту. А з’яўляецца ён якраз тады, калі праблема асвятляецца ў тым жа TikTok, і яшчэ хутчэй – калі інфармацыю падхопліваюць незалежныя СМІ.

Вось гэтага якраз і не хочацца ўладным структурам.  Яны за тое, каб “было ціха”. Таму ў артыкуле, перадрукаваным “раёнкамі”, відавочныя спробы “зняць напружанне”. Да прыкладу, медык з Сянна паказаў у відэароліку кепскі стан службавага жытла, якім яго забяспечылі. І гэты факт тут жа пачалі аспрэчваць – што гэта было “часовае жытло”, а ў “спраўдным” якраз сканчваецца рамонт. Ці яшчэ такі прыклад: у відэароліку людзі распавялі пра безгаспадарчасць у захаванні тэхнікі ў Дубровенскім раёне. Апраўданне было шчырым у сваёй наіўнасці: так, падчас травеньскіх навальніц моцны вецер сапраўды пашкодзіў дах рамонтнай майстэрні, але ж у ліпені, праз два месяцы, яго нарэшце адрамантавалі.

Павел Лузгін