Гутаркамі міліцыянты не абмяжоўваюцца. Яны праводзяць “аператыўную работу” з камендантамі і выхавацелямі інтэрнатаў, высвятляючы, “чым дыхаюць” маладыя людзі, якія прыехалі ў абласны цэнтр з рэгіёнаў. Афіцыйна гэтыя захады называюцца клопатам пра змяншэнне злачыннасці сярод непоўналетніх, на практыцы - міліцыя высветляе ў тым ліку і палітычныя погляды моладзі.
Сяргей Лукавы
Чацвер, 24 Верасень 2026
У Віцебску міліцыя пайшла па студэнцкіх інтэрнатах
Супрацоўнікі праводзяць гутаркі перад насельнікамі – навучэнцамі ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных астановаў. Іх тэматыка разнастайная – ад папярэджанняў пра “заробкі” у тэлефонных махляроў і распаўсюднікаў наркотыкаў да перасцярогаў наконт падпісак на “экстрэмісцкія” інтэрнэт-рэсурсы.
Апублікавана ў
Рознае