Віцебскія ўлады працягваюць "зачыстку" некамерцыйных грамадскіх арганізацый
За тры гады былі гвалтоўна зачыненыя 83 арганізацыі, якія служылі асновай грамадзянскай супольнасці ў Віцебскім рэгіёне. Гэты працэс працягваецца. У кастрычніку 2023 года Віцебскі абласны суд прыме рашэнне аб ліквідацыі трох грамадскіх аб'яднанняў.
Настаўнікаў павіншавалі і ... схлусілі
Абласная газета «Витебские вести» апублікавала дзіўную статыстыку да Дня настаўніка, які ў Беларусі адзначылі ў першую нядзелю гэтага месяца – 1-га кастрычніка. Паводле выдання, на Віцебшчыне на кожнага педагога, паводле колькасці прадстаўнікоў гэтай прафесіі, прыпадае 10 вучняў. Пры гэтым газета ніводным словам не згадала, што настаўніцкія кадры – у дэфіцыте, бо працаваць у школе цяжка, не вельмі прэстыжна, дый заробкі невысокія.
За парушэнне маршруту хрэснага ходу ўлады аштрафавалі царкоўнага служачага
Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Мацкевіч 15 верасня за ухіленне ад ўзгодненага з уладамі маршруту хрэснага ходу аштрафавала на 740 рублёў памочніка благачыннага па будаўніцтве цэркваў Храма святога прарока Іллі мясцовага жыхара Мікалая Бондара.