Зняволены з 27 студзеня знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3, якая месціцца ў пасёлку "Віцьба" Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Там ён адбывае трох гадовы тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі з агульным рэжымам адбывання пакарання у рамках прысуду па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Апублікавана ў Палітвязьні

У Наваполацкім гарадскім судзе адбыўся працэс над Кацярынай Вінакуравай, якую прызналі вінаватай паводле артыкула 19.11 КаАП. Маладую жанчыну аштрафавалі за рэпост артыкула пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава, які сышоў у лепшы свет у 2018 годзе. Пра гэта шырока паведамлялася ў незалежным друку, і жыхарка Наваполацку тады ж зрабіла рэпост з аднаго з найстарэйшых беларускіх выданняў, якое праз некалькі год прызналі экстрэмісцкім.

У цяперашні час, у Наваполацку, знайшлі часовы прытулак 16 бежанцаў з Запарожскай і Луганскай абласцей Украіны. Гэта 11 дарослых і 5 дзяцей. Аказанне дапамогі вымушаным перасяленцам каардынуе Наваполацкая арганізацыя РГА "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа".  Мясцовыя ўлады і спецыялісты БТЧК дапамагаюць украінцам з пошукам і ўладкаваннем на працу, вырашаюць пытанні з лячэннем і з вызначэннем дзяцей у навучальныя ўстановы.

Апублікавана ў Мігранты