У Полацку міліцыя затрымала прафсаюзнага лідэра Мікалая Шараха
Яго затрымалі пасля вяртання з Мінска, дзе Вярхоўны суд разглядаў справу аб ліквідацыі Свабоднага профсаюза Беларускага. З вялікай верагоднасццю прафсаюз быў закрыты. Але затрыманаму кіраўніку арганізацыі паведамілі, што судовае рашэнне яму вышлюць на электронную пошту.
"Праваабаронца — не злачынца": год за кратамі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч
14 ліпеня — роўна год, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.
СК вырашыў, што складу злачынства ў допісе Ціны Палынскай няма
Пра гэта полацкая журналістка напісала ў Фэйсбуку, каментуючы звесткі пра вяртанне кампутара і мабільнага тэлефона, забраных падчас ператрусу. Нагадаем, СК праводзіў праверку па факце допіса ў Фэйсбуку, які Ціна Палынская зрабіла напярэдадні візіту ў Полацк кіраўніка РПЦ у Беларусі Патрыярха Кірыла. У міліцыі ёй паведамілі, што яе справу перадалі ў пракуратуру, якая павінна зацвердзіць або аспрэчыць рашэнне следчых пра адсутнасць складу злачынства.
Ціск на Мікалая Статкевіча ў глыбоцкай калоніі
Палітвязень, асуджаны да 14-ці гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў), з 24 чэрвеня знаходзіцца ў глыбоцкай ПК-13. У апошніх лістах да жонкі ён паведамляе пра штодзённы ціск на яго з боку адміністрацыі. Праваабаронцы адзначаюць, што ўмовы ўтрымання ў гэтай калоніі (народная назва «Беразвечча») надзвычай жорсткія, што да стаўлення да зняволеных.