Барыса Хамайду зноў затрымлівалі: супрацоўнікі МУС забралі ў яго 12 кніг
24 снежня каля «сіняга дому» ў Віцебску ў чарговы раз быў затрыманы апазіцыянер Барыс Хамайда. Як перадае Беларускае Радыё Рацыя, Хамайда правёў у міліцэйскім пастарунку тры гадзіны. Пратакол на яго не складалі, але забралі беларускамоўныя кнігі і выданні, якія ён распаўсюджвае ў цэнтры гораду. Хамайда падлічыў, што ў Чыгуначным РАУС Віцебску ляжаць ужо 25 кніжак, адабраных у яго падчас затрыманняў.
Віцебская пракуратура і ДВП адмовіліся бараніць правы палітвязня Валадара Цурпанава
У лістападзе 2021 году праваабаронца Наталля Міхалькова накіравала зварот у пракуратуру Віцебскай вобласці з патрабаваннем правесці праверку па факце парушэння кіраўніцтвам і супрацоўнікамі папраўчай калоніі №3 (пас. Віцьба, Віцебская вобласць) правоў Валадара Цурпанава. Аднак пракуратура і ўпраўленне дэпартаменту выканання пакаранняў МУС адмовілася рабіць захады для абароны правоў палітвязня.