Павел Левінаў паходзіць з сям’і, далёкай ад юрыспрудэнцыі: яго мама – інжынер-канструктар, тата – кіроўца. Яшчэ са школьных часоў ён пачаў адстойваць свае правы – пры тым, што юнацтва Паўла Левінава прыпала на 70-я: эпоху, яшчэ далёкую ад Перабудовы... Інтэрв’ю віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава сайту Human Rights House.

46-гадовы жыхар Віцебску Андрэй Цімафеенка, асуджаны 2 снежня да двух гадоў пазбаўлення волі (арт. 366 КК), прызнаны палітвязнем. Адпаведную заяву з патрабаваннем перагляду прысуду і вызвалення Цімафеенкі 16 студзеня прыняла праваабарончая супольнасць Беларусі. Палітвязнямі прызнаныя таксама мянчук Дзмітрый Караткевіч і гамяльчук Сяргей Яфімаў.

У Віцебску 16 студзеня адбыўся ператрус у студэнта ВДТУ Цімафея Журкевіча. Міліцыянты забралі жорсткі дыск камп'ютара і тэлефон. Самога Цімафея затрымалі, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ). Паводле маці студэнта, ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы: следчыя шукаюць доказы датычнасці да яе Цімафея Журкевіча.

У Віцебску 15 студзеня затрымалі студэнтку медычнага ўніверсітэту Паліну Нітчанка, паведамляе телеграм-канал «ВДМУ – разам». У суботу суд Чыгуначнага раёну Віцебску прысудзіў ёй 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у відэазвароце да ўладаў, запісаным яшчэ ў кастрычніку 2020 году, піша TUT.BY.

15 студзеня ў Дуброўне міліцыя затрымала 38-гадовага прадпрымальніка і актывіста Міхаіла Чамураку. Мужчыну вінавацяць у тым, што ён у грамадскім месцы райцэнтра вывесіў бел-чырвона-белыя стужкі. У доме актывіста і ў яго сваякоў прайшлі ператрусы. Канфіскаваныя паветраныя балонікі, якія віселі на акне…

13 студзеня віцябляніну Уладзіміру Малахоўскаму, на якога была заведзеная крымінальная справа паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»), змянілі меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на заключэнне пад варту. Калі адбудзецца суд – пакуль невядома.

14 студзеня віцебскія суды пачалі разглядаць справы пяці жанчын, затрыманых днём раней у лесе за чыгуначнай станцыяй «Лучоса» пад Віцебскам. Яны больш за суткі знаходзіліся пад вартай, а ноч правялі ў віцебскім СІЗА. Пенсіянерка Тамара Ільіна трапіла ў лякарню.

Ранкам 13 студзеня ў лесе за чыгуначнай станцыяй «Лучоса» пад Віцебскам былі затрыманыя 6 жанчын сталага веку, сярод іх – актывістка і маці палітвязня Таццяна Севярынец. Жанчыны меліся зладзіць шпацыр са скандынаўскімі палкамі, але былі дастаўленыя ў Першамайскі РАУС. Затрымлівалі іх 12 супрацоўнікаў МУС.

13 студзеня Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргі незалежнай журналісткі Алены Шабуні і трох грамадскіх актывістаў на рашэнні раённых судоў Віцебску і суду Докшыцкага раёну. Скаргі разглядалі суддзі Святлана Іванова і ІрынаСмалякова. Ніводная з пададзеных скаргаў не была задаволеная.

11 студзеня праваабаронцы Павел Левінаў і Леанід Свецік пабывалі на асабістым прыёме грамадзян, які праводзіў старшыня Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. У выніку абмену думкамі была дасягнутая прынцыповая згода на ўдзел дэпутатаў абласнога ўзроўню ў «круглым стале», які плануецца правесці ў Віцебску для абмеркавання Закону аб мясцовым кіраванні і самакіраванні.