Сапраўды, згодна аператыўным дадзеным, уладамі былі выяўлены 233 парушэнні міграцыйнага заканадаўства краіны. Большасць правапарушэнняў учынілі грамадзяне Расіі, Туркменістана і Украіны.
З-за грубага парушэння заканадаўства ў адносінах да 18 іншаземцаў прыняты рашэнні аб выдварэнні з краіны, а 59 іншаземцам было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь.
У Наваполацку ў дачыненні да грамадзянкі Расіі, якая знаходзілася ў краіне ў парушэнне тэрміну забароны ўезду ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 371-2 КК. А работнікі Шаркаўшчынскай міліцыі знайшлі дзве групы незаконных мігрантаў з 7 грамадзян Індыі. Парушальнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і дэпартавалі з краіны.
У адной з крам Віцебска супрацоўнікамі міграцыённай службы былі выяўлены двое замежнікаў, якія прыехалі ў рэгіён з Азербайджана і Узбекістана. Яны вялі працоўную дзейнасць з парушэннем устаноўленага парадку і былі пакараныя за працу без дазволу ўладаў.
За парушэнне парадку рэгістрацыі і выбару месца жыхарства былі аштрафаваныя да 8 студэнтаў-замежнікаў, якія вучацца ў ВНУ Віцебска і Наваполацка. За парушэнне грамадскага парадку па трох навучэнцам судамі былі прыняты рашэнні аб іх высылцы з тэрыторыі Беларусі.
Раман Яленскі