На пасяджэнні, калі меркаваць па фотаздымках у «Аршанскай газеце», прысутнічалі каля 40 чалавек, у тым ліку праваслаўны святар. Прысутныя абмяркоўвалі новыя метады патрыятычнага выхавання моладзі. Прыкладам, дэпутат Леанід Хмылоў прапанаваў запачаткаваць праект «Расскажи о своей малой родине». Сэнс яго ў тым, каб дэпутаты арганізоўвалі экскурсіі для вучняў па тых мясцінах, дзе прайшло іхнае дзяцінства, знаёміць іх з гісторыяй рэгіёна і знакамітымі землякамі. Спадар Хмылоў працуе дырэкстарам філіяла №7 «Оршабудматэрыялы» ААТ «Беларускі цэментны завод».
Сябар РГА «Белая Русь», Саюзу пісьменнікаў Беларусі і Саюзу піьменнікаў саюзнай дзяржавы Беларусь – Расія Канстанцін Нілаў звярнуўся да адміністрацыі раёна з просьбай аднавіць Куцеінскі мужчынскі манастыр. Выглядае, што Нілаў, які перыядычна выступае ў мясцовай газеце з каментарамі на палітычныя тэмы, якраз і быў запрошаны як «неабыякавы жыхар» Оршы.
Прагучала і многа «дзяжурнай» рыторыкі пра абавязак моладзі захаваць сямейныя каштоўнасці, пра тое, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця кожнага грамадзяніна і росквіту краіны ў цэлым. Наконт кантрэтных вынікаў пасяджэння «Аршанская газета» паведамляе толькі тое, што аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі плануе выдаць матэрыялы- падсумаванні, якія «усе зацікаўленыя змогуць выкарыстоўваць у сваёй працы».
Алена Шапецька
Нядзеля, 16 Чэрвень 2024
У Оршы стварылі «Дэпутацкі клуб»
Структура з няяснымі задачамі і невыразнымі паўнамоцтвамі правяла першае пасяджэнне. Тэмай было заяўлена «фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі насельніцтва Аршанскага раёна па пытаннях патрыятызму і захавання гістарычнай памяці». На першую сустрэчу запрасілі старшыняў Віцебскага аблвыканкама і Аршанскага райвыканкама, прадстаўнікоў праўладных грамадскіх арганізацый, а таксама «неабыякавых жыхароў раёна». Колькі такіх было, і хто персанальна трапіў у гэтую катэгорыю, застаецца загадкай.
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: