Набор з 10-ці паштовак называецца « У сэрцы Беларусь». Гэта графічныя выявы храмаў – помнікаў архітэктуры. Сярод іх – віцебскія цэрквы Дабравешчання і Уваскрасення Хрыстова, а таксама глыбоцкія Траецкі касцёл і царквы Раства Багародзіцы. Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец даслаў гэтыя малюнкі ў сваіх лістах са Шклоўскай калоніі. А на волі ягоная жонка Вольга вырашыла зрабіць з іх паштоўкі.

49-гадовы Сяргей Канавалаў быў затрыманы 6 сакавіка за тое, што, «паддаўшыся заклікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў», рыхтаваўся да грамадска-небяспечных дзеянняў, накіраваных на дэзарганізацыю функцыянавання чыгуначнага транспарту. У прыватнасці, планаваў парушыць працу сістэм, адказных за бяспеку чыгуначнага руху. Дзеянні жыхара Віцебску кваліфікаваны як падрыхтоўка да акту тэрарызму, распачата крымінальная справа.

Ігар Банцар па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна заплаціць 81 рубель 66 капеек папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 Віцебска і 64 рублі дзяржпошліны. Ігар настойваў, што яму няма за што плаціць. У спецінтэрнаце ВУАТ ён не знаходзіўся - яго рэгулярна адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Але суддзя Вольга Шуманская прыняла рашэнне не на карысць былога палітвязня. 

У Віцебскім абласным судзе яшчэ ў лютым да 7,5 гадоў калоніі асудзілі 52-гадовага жыхара Полацку Анатоля Мацулевіча. За стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому» яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 293 (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Мужчына пад вартай утрымліваецца ўжо дзесяць месяцаў. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Яўген Буруноў.

Ураджэнец Віцебска Віталь Броўка пераехаў ва Украіну з-за пераследу ўладаў і немагчымасці больш працаваць у Беларусі. У мінулым снежні ў Кіеве ён адкрыў беларускі арт-паб. Пра гэта піша DW.

У інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі пластылінавага чалавечка з украінскім сцягам. Яны зроблены ў пазнавальных віцебскіх лакацыях, сярод якіх Маскоўскі праспект і Плошча перамогі. Дасведчаныя крыніцы сцвярджаюць, што такім чынам у Віцебску падтрымалі флэшмоб, перададзены ад менскіх медыкаў. Вядома ж, пластылінавых удзельнікаў не ўдасца прыцягнуць да суду і пасадзіць "на суткі".

19 жніўня сярод 15-ці затрыманых лідараў беларускіх недзяржаўных прафсаюзаў аказаўся сябра Рады і кіраўнік прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) аршанец Васіль Бераснеў. 71-гадовы мужчына знаходзіцца пад вартай. Справу вядуць следчыя цэнтральнага апарату Камітэту дзяржаўнай бяспекі.

Мікалая Шараха затрымалі апоўдні 19 красавіка, калі ён кіраваўся на судовы працэс над работнікам ААТ «Полацк-Шкловалакно» Юрыем Шчарбаковым. Паводле сяброў, лідара СПБ прывезлі дахаты ў суправаджэнні чатырох міліцэйскіх машын і ўчынілі ператрус. Забралі кампутары і мабільны тэлефон.

Па рашэнні суду Полацку і Полацкага раёну работнік прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» Юрый Шчарбакоў быў асуджаны да 15-ці сутак арышту за дзве публікацыі ў сацыяльных сетках. Абедзве публікацыі былі зроблены некалькі год таму, але толькі цяпер сталі падставай для адміністрацыйнай справы і судовага разбіральніцтва. Рашэнне пра арышт прыняў суддзя Андрэй Дзергачоў.

На прыканцы лютага, адразу ж пасля пачатку вайны ва Украіне, беларуския рэгіянальныя апазіцыйныя абласныя газеты аб'ядналіся ў адно выданне "Беларускі Веснік". Часткай гэтага медыйнага праекта (https://t.me/vestniki_by), стаў і ўжо легендарны "Віцебскі веснік".