Грамадзянскую справу па іску пракурора Віцебска ў інтарэсах ВУАТ № 9 па Віцебскай вобласці да Ігара Банцара разгледзелі 20 красавіка. З гродзенца хацелі спагнаць запазычанасць за пражыванне ў спецінтэрнаце - 81 рубель 66 капеек. Першае паседжанне прайшло 11 красавіка. Тады Банцару не дазволілі азнаёміцца з 13 лістамі, якія знаходзяцца ў матэрыялах справы. Таму ён спаслаўся на Канстытуцыю і папрасіў адкласці справу, пакуль не знойдзе сабе адваката.
Ігар збіраўся выклікаць сведкаў, якія пацвердзілі б, што начальнік ВУАТ падпалкоўнік Эдуард Мачэча ставіцца да яго прадузята. Але ў выніку працэс мінуў без іх. Прадстаўнік ВУАТ №9 таксама папрасіў разгледзець справу без яго.
Ігар збіраецца абскарджваць рашэнне суда дзеля сістэмных змен.
Іван Чайка