У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 13 жніўня пачалі разглядаць крымінальную справу паводле ч.1 арт. 368 («Публічная абраза прэзідэнта РБ»). 41-гадовага Юрыя Серабро абвінавачваюць у тым, што 1 сакавіка ў «Інстаграм» ён размясціў абразлівы каментар на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Пракурор папрасіў 2 гады калоніі. Рашэнне мусіць прыняць суддзя Сняжана Кіндзеева. Сам абвінавачаны адмовіўся ад адваката і прызнаў віну ў поўным аб'ёме.

12 жніўня суд Першамайскага раёну Віцебску вынес судовае рашэнне ў справе беспрацоўнага віцябляніна Аляксандра Ш., абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў альбо з помсты за выкананне службовай дзейнасці»). Суддзя Міхаіл Юрчанка задаволіў просьбу пракуратуры і асудзіў абвінавачанага на паўтара года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Паводле афіцыйных звестак, узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Віцебскай вобласці на 1 жніўня 2021 году склаў 0,3% і ў параўнанні з 1 жніўня 2020 году не змяніўся. Зніжэнне ўзроўню зарэгістраванага беспрацоўя адзначаецца ў 10 раёнах, а таксама ў Віцебску і Наваполацку.

Некалькі віцебскіх тэлеграм-каналаў паведамілі пра тое, што на гарадзенскага музыку і грамадзянскага актывіста Ігара Банцэра, які адбывае крымінальнае пакаранне ў віцебскай папраўчай установе адкрытага тыпу №9, адміністрацыяй установы складзены другі пратакол аб парушэнні рэжыму знаходжання.

У апошнія тыдні віцебскімі судамі былі вынесеныя абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэставых падзей 2020 і 2021 гадоў. Два з паловай гады калоніі прысудзілі дзісненцу Аляксею Каршуну (ч.1 арт. 130 КК).

Ад 14 ліпеня 2021 году ўлады распачалі ліквідацыю культурна-асветніцкай установы «Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора». Гэтае грамадскае аб'яднанне было зарэгістраванае ў якасці юрыдычнай асобы ў студзені 2016 году ў Віцебскім раёне. Называецца і прычына закрыцця ўстановы: «Неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу дваццаці чатырох месяцаў запар».

Ужо месяц, як экс-лідара прэзідэнцкай гонкі Віктара Бабарыку адправілі ў папраўчую калонію №1 у Наваполацк. Там ён пачаў адбываць свой 14-гадовы тэрмін. Апроч Бабарыкі ў калоніі №1 цяпер адбываюць пакаранне 24 палітвязні, сярод якіх былы вайсковец Дзяніс Урад і блогер Аляксандр Кабанаў.

Палітзняволеная Юлія Кашаверава, асуджаная на паўтара года калоніі паводле ч.1 арт. 339 КК (Хуліганства), накіравала ў так званы "Круглы стол дэмакратычных сіл" (КСДС), які ўзначальвае Юрый Васкрасенскі, прашэнне аб памілаванні. Пра гэта паведаміў яе бацька.

Петыцыя пад назвай «Просім закрыць заапарк у горадзе Віцебск!» з'явілася на платформе petition.by 4 ліпеня 2021 году. За два тыдні пад ёй падпісаліся 270 чалавек. Зварот быў накіраваны ў Віцебскі гарвыканкам і Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 23 ліпеня прыйшоў афіцыйны адказ, які падпісаў намеснік старшыні гарвыканкаму Віктар Глушын.

"Хатняя хімія", "хімія", пазбаўленне волі... За апошнія месяцы беларускія суды выносяць мноства прысудаў па палітычных крымінальных справах. Судзяць за актыўны ўдзел у мірных акцыях пратэсту, нібыта гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і службоўцаў унутраных войскаў, масавыя беспарадкі, абразу прэзідэнта і службовых асобаў. Для многіх з тых, хто апынуўся на лаве падсудных, і іх сваякоў – гэта першы такі вопыт.