У сюжэце АНТ распавялі, як будуць адбіраць кватэры ў віцебскіх палітэмігрантаў
У перадачы «Будет дополнено» прапагандыст Ігар Тур пераконваў тэлегледачоў, што «беглых» чакае «справядлівае эканамічнае пакаранне». Паводле ягонах словаў, раз яны заклікалі да эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі, то мусяць адказаць за урон, нанесены эканоміцы. І кампенсавацца гэты ўрон мусіць за кошт продажу іхнай маёмасці. У перадачы паказалі жытло віцебскага журналіста Змітра Казакевіча, актывісткі з Варапаева Ганны Федаронак, віцебскай актывісткі Караліны Цярэнцьевай, навукоўца Віктара Якубава з Наваполацка.
Згадаем палітзняволенага Васіля Бераснева, у якога за кратамі абвастрыліся праблемы са здароўем
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Тэма гэтага Дня -- права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні. 74-гадовы Васіль Бераснеў з Аршаншчыны – адзін з тых, хто заслугоўвае асаблівай падтрымкі ў гэты дзень. Ён трапіў у зняволенне ўжо ў сталым узросце і з праблемамі са здароўем. У калоніі паўстала пытанне пра перасадку ныркі, але, паводле звестак праваабаронцаў, яго вярнулі са шпіталя, так і не правёўшы аперацыі.
За няяўку ў ваенкамат улады асудзілі навучэнца да аднаго году калоніі
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Аляксандр Ляшковіч 2 траўня за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу прысудзіў да ў межах ч.1 арт.435 КК прысудзіў да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тэрмін 1 год навучэнца Кірыла Кандрацьева. Таксама суддзя абавязаў маладога чалавека заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 2000 рублёў.
Урбаністы просяць улады неадкладна адрамантаваць дарогу на перыферыйнай вуліцы ў Віцебску
Гарадскія актывісты пачалі збіраюць подпісы пад петыцыяй №5853 на платформе “Зручны горад” з патрабаваннем да кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама ў тэрміновым парадку адрамантаваць дарогу на 4-й Сацыялістычнай вуліцы. Зварот да ўладаў удзе падпісаў больш за дзесяць жыхароў “паўночнай сталіцы”. Збор подпісаў працягваецца.