Улады ліквідавалі чарговае маладзёжнае недзяржаўнае грамадскае аб'яднанне
Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 15 траўня пастанавіў ліквідаваць наваполацкае Моладзевае грамадскае аб'яднанне «Спартыўна-сямейны клуб «Калінінец». Ініцыятарам знишчэння абъяднання стала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама. Усяго ж зараз у Віцебскім рэгіёне афіцыйна дазволена дзейнасць ўсяго толькі 15-ці маладзёжным грамадскім аб'яднанням.
Грамадскія назіральнікі не выявілі парушэнняў у працы калоніі і на "хіміі"
Трое сябраў з Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры Упраўленні юстыцыі аблвыканкама 24 красавіка наведалі Папраўчую калонію № 1 (г. Наваполацк) і папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 11 (г. Віцебск). Трэба адзначыць, што ў наваполацкай калоніі адбываюць пакаранне 106 палітвязняў у тым ліку журналіст Анджэй Пачобут і палітык Віктар Бабарыка, а ў віцебскім ПУАТ асуджаных за палітыку няма.
Двум ксяндзам з Шуміліна прысудзілі адміністрацыйныя арышты
Ксяндзу Анджэю Юхневічу прысуджаны арышт на 15 сутак, ксяндзу Паўлу Лемеху – на 1- сутак. Інфармацыю пра гэта падала Курыя Віцебскай дыяцэзіі , заклікаўшы вернікаў падтрымаць асуджаных святароў у малітве, «каб Дух Святы даў ім неабходныя сілы і ўзмацніў у гэтым выпрабаванні». Падставаў, паводле якіх асудзілі святароў з парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, не паведамляецца.
Яшчэ чацвёра жыхароў Віцебшчыны трапілі ў агульную базу вышуку Беларусі і Расіі
Гэта Міхаіл Жамчужны, Аляксандр Корнышаў, Кацярына Лупач і Уладзімір Мартаў, якія па палітычных прычынах былі вымушаны пакінуць Беларусь і цяпер жывуць у замежжы. Тое, што яны трапілі ў міждзяржаўную базу, азначае, што знаходжанне ў Расіі ім гэтак жа сама пагражае затрыманнем, як і ў Беларусі. Прыкладам стала заўчорашняе затрыманне лекара Уладзіміра Мартава ў Ленінградскай вобласці.