Гэтак, 20 ліпеня 2021 году суддзя Віцебскага абласнога суду Ігар Стэфаноўскі вынес абвінаваўчы вердыкт у дачыненні да жыхара гораду Дзісна Мёрскага раёну Аляксея Каршуна. Суд прызнаў яго вінаватым у распальванні ў інтэрнэце сацыяльнай варожасці да прадстаўнікоў улады.
Суддзя пагадзіўся з абвінаваўчымі давадамі следства і пракурора і ўжыў у дачыненні да абвінавачанага пакаранне ў рамках часткі 1 артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у выглядзе двух гадоў і шасці месяцаў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Па рашэнні суду, смартфоны і камп'ютар будуць знаходзяцца пад арыштам да таго моманту, пакуль не будуць аплачаныя судовыя выдаткі і паслугі адваката, які браў удзел у справе падчас папярэдняга следства.
На апецы Каршуна знаходзяцца двое малалетніх дзяцей. Суд не вызначыў іхняга лёсу.
Пасля набыцця прысудам законнай моцы, праваабаронцы разгледзяць выпадак Каршуна на прадмет прызнання яго палітычным зняволеным.
Віталь Кажух