Адышоўшы ад партыйнай дзейнасці, Язэп Дулеба заўсёды цікавіўся палітыкай, каментаваў у сацыяльных сетках значныя грамадскія падзеі, шмат камунікаваў з вядомымі ў Беларусі асобамі. Ягонае затрыманне было цалкам нечаканым для блізкіх, тым болей, што яно адбылося яшчэ за дзень да таго, як у «Спісе арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», была згадана структура «FreeInfoBel» і ягонае прозвішча.
Дома ў Язэпа Дулебы правялі ператрус, забралі аргтэхніку. Паводле звестак ад тых, хто адбываў з ім адміністрацыйнае пакаранне, найперш яго асудзілі да 15-сутак арышту паводле ч.2 арт. 19.11. Але на волю ён не выйшаў: мужчыне прад'явілі крымінальнае абвінавачванне, звязанае з удзелам у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання, і перавялі ў СІЗА.
Вядома, што пасля падзеяў 2020г. Язэп Дулеба на некаторы час з'язджаў ва Ўкраіну, але потым вярнуўся ў Беларусь, хаця сябры яму гэтага не раілі.
Юрый Міронаў