Як піша лепельскае выданне, для аператыўнага аказання кіраўнікам і спецыялістам арганізацый практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы пры арганізацыі і правядзенні работ у 2023 годзе ў Беларусі працягнулі сваю працу 136 так званых мабільных груп, створаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Яны ў сваёй справаздачы паведамілі пра 15 300 абследаванняў, якія яны правялі, пасля чаго наймальнікам рэкамендавана прадухіліць больш за 158 000 недахопаў у забеспячэнні бяспекі працуючых.А мабільнай групай Лепельскага райвыканкама за 2023 год праведзена абследаванне 69 раённых арганізацый, падчас якіх наймальнікам рэкамендавана ліквідаваць больш за 800 розных парушэнняў у забеспячэнні бяспекі працуючых.
Не будзе эфектыўнай вытворчасці там, дзе не выконваюцца патрабаванні па ахове працы. І ў гэтым найперш павінен быць зацікаўлены кіраўнік. Няма нічога больш важнага, чым здароўе і чалавечае жыццё. Галоўнае для прафсаюзаў - не проста выявіць парушэнне, а дапамагчы наймальніку ліквідаваць усе недахопы, звярнуць увагу работнікаў на неабходнасць выканання патрабаванняў і норм аховы працы, каб звесці да мінімуму рызыкі атрымання траўмы, - адзначыў старшыня Лепельскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Мілы.
Словы словамі, але галоўнае каб у чыноўнікаў не разыходзіліся словы са справамі, бо часам яны кажуць адно, а на самой справе робяць зусім іншае.
Алена Ярковіч