Згодна з адміністрацыйным пратаколам, Уладзімір як карыстальнік сацыяльнай сеткі "Tik Tok", прагледзеў інфармацыю з суполкі "Краіна для жыцця", якая ўладамі была ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Мужчына ў судовым паседжанні сваю віну ў здзяйсненні пастаўленага яму правапарушэння прызнаў і растлумачыў, што мог выпадкова, праглядаючы стужку навін, падпісацца на «экстрэмісцкую» супольнасць. Пры гэтым сцвярджаў, што не падтрымлівае ягоную дзейнасць.
Прыняўшы ўсе доказы па справе і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП Суддзя Жук падвергла Сітковіча спагнанню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на тэрмін адны суткі.
Мікалай Барткевіч