Аргкамітэт па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Полацку ўзначаліла Натальля Качанава
Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзеньні Дня беларускага пісьменства, які адбудзецца ў Полацку 3 верасьня 2017 году. Адпаведная пастанова прынятая 1 лістапада 2016 году, паведамляе сайт Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Праваабаронца Леанід Сьвецік: Я перакананы аптыміст
Напрыканцы кастрычніка ў швэйцарскай Жэневе ААНаўскім Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын (CEDAW), быў заслуханы афіцыйны даклад Беларусі аб дасягненьнях краіны ў пытаньнях паляпшэньня становішча жанчын. Сярод беларускіх праваабаронцаў, якім пашчасьціла прысутнічаць на зачытваньні і абмеркаваньні дакладу, быў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік.
Камунальнікі Віцебску ператварылі дрэвы ў слупы
Барбарскае радыяльнае абразаньне здольныя перанесьці ня ўсе пароды дрэваў, але ў Віцебску яго ўжываюць нават да ліпаў. Чарговым разам вызначыліся супрацоўнікі камунальных службаў, ад рук якіх пацярпелі дрэвы на набярэжнай Дзьвіны паміж заапаркам і будынкам КДБ.
Ворша: У рэстаране на вакзале працаўнікі наведвальнікам разьбілі камэру і выклікалі міліцыю
У народзе рэстарацыю "Стары замак" называюць "Гарышча" ці "На гарышчы". Народная назва зьвязаная зь месцам разьмяшчэньня рэстарацыі – на верхнім паверсе вакзалу. Двое журналістаў кампаніі "Наш дом", якія распачалі праграму "За граньню", зайшлі ў рэстаран "Стары замак" на Аршанскім вакзале...
Што такое паб-квізы і чым яны вабяць віцебскіх інтэлектуалаў?
Апошнім часам у Віцебску набіраюць абароты інтэлектуальныя гульні ў фармаце гэтак званых паб-квізаў. Што ж гэта такое? І чаму людзі гатовыя траціць час і грошы, адказваючы на чыесьці пытаньні?
Улады Віцебску маюць намер аднавіць касьцёл насупраць гарадзкой ратушы
Касьцёл Сьвятога Антонія быў разбураны камуністычнымі ўладамі ў 1961 годзе. Даведаўшыся пра навіну, “Каталіцкі Весьнік” зьвярнуўся да ксяндза Вячаслава Барка, пробашча аднайменнай сучаснай парафіі сьвятога Антонія ў Віцебску, якая зьяўляецца ініцыятарам адбудовы касьцёла.
Віцебскія чыноўнікі не далі актывістам АГП правесьці пікеты
Пікеты «За сумленныя выбары, супраць фальсыфікацыяў» меркавалася зладзіць 5 лістапада ў трох розных месцах Віцебску. Аднак раённыя адміністрацыі гораду адмовілі заяўнікам ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў дазволах на правядзеньне імпрэзаў.
Грамадзкія актывісты наведалі вайсковыя могілкі ля станцыі Лосьвіда
4 лістапада актывісты зь Віцебску ўсклалі жалобны вянок на магілу на вайсковым пахаваньні №4429. Яны ўпэўненыя, улады перапахавалі тут парэшткі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, і абураныя тым, наколькі ў нязручным для наведваньня месцы знаходзіцца месца апошняга спачыну забітых нявінных людзей.
У Полацку памаліліся за бязьвінна загінулых
У дзень памінаньня продкаў 2 лістапада ў прыгарадзе Полацку адбылося дзьве памінальныя службы каля памятных крыжоў, усталяваных у паселішчах Струньне і Бельчыца.
Аршанскаму праваабаронцу Васілю Леўчанкаву патрэбна дапамога на лекаваньне
Аршанскі праваабаронца, кіраўнік прафсаюзу мэталістаў Васіль Леўчанкаў пачуў страшны дыягназ ад лекараў: рак лёгкіх. Ён перанёс ужо тры апэрацыі, аднак неабходны яшчэ адзін курс лекаваньня.