Аўторак, 20 Лістапад 2018

Прадпрыемствы Віцебшчыны выключаныя з “чорнага сьпісу” Расеі

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Віцебскія вытворцы на выставе "Прадэкспа" ў Маскве Віцебскія вытворцы на выставе "Прадэкспа" ў Маскве Фота: https://dyjalog.info

У Расеі з „чорнага сьпісу” выключылі прадпрыемствы зь Віцебскай вобласьці. Гэта ААТ “Малако” (Віцебск) і ТАА “Славінпрадукт” (Пастаўскі раён).

Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе адмяніла часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею іх прадукцыі з 16 лістапада (вырабленая гэтая прадукцыя павінна быць не раней за гэтую дату). Аднак яна трапіць пад узмоцнены лябараторны кантроль: спэцыялісты “Россельхознадзора” будуць браць ня менш за дзясятак пробаў, каб пераканацца, што ранейшыя парушэньні больш не дапускаюцца. Расейцы запатрабуюць электронныя вэтэрынарныя сэртыфікаты.

У прадукцыі ААТ “Малако” раней выявілі рэшткі лекавых сродкаў — антыгельмінтыкаў, а ў ялавічыне з Пастаўшчыны — бактэрыі групы кішачнай палачкі.

racyja.com

Залагініцца каб дадаць камэнтары