Аўторак, 18 Сакавік 2025

Каментары як апошняя надзея

Пасля выхаду 10 сакавіка  інтэрв’ю  старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна на Youtube-канале Vitebsk LIVE жыхары вобласці пачалі пісаць каментары з пытаннямі.  Месцамі на іх спрабавалі адказваць  блогеры - аўтары відэагутаркі, але пытанні былі зусім не да іх, а да кіраўніка вобласці. Прыкметаў таго, што пытанні заўважыў Аляксандр Субоцін, няма. Але людзі працягваюць пісаць, спадзеючыся дастукацца да ўладаў.

Апублікавана ў Дзяржава

Пакуль гэта ўсяго толькі чарговае абяцанне. Папярэдняе прагучала восенню мінулага году. 6-га лістапада старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў правёй выяздную нараду ў  лазнева-аздараўленчым комплексе па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску, які ўжо другое дзесяцігоддзе абяцаюць «вось-вось адчыніць». Тады ён казаў, што аб’ект адчыняць у першым квартале 2025 года.

Апублікавана ў Дзяржава