Той квартал ужо завяршаецца, а лазня так і не гатова, нягледзячы на абяцанні мэра. Дарэчы, спадар Героеў – ужо пяты кіраўнік гарадской адміністрацыі, пры якім спрабуюць завяршыць адзін з самых вядомых «даўгабудаў» у горадзе.
Пытанне пра “лазню” было зададзена і старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Субоціну падчас інтэрв’ю двум віцебскім блогерам, якое выйшла на мінулым тыдні. Уцямнага адказу, чаму ў абласным цэнтры даўгабуд столькі год муляе вочы гараджанам, выклікаючы сумныя пасмешкі, Аляксандр Субоцін даць не змог.
“Каждый год собирались открыть, но нас что-то отвлекало”, - адкаментаваў пытанне старшыня аблвыканкама.
Да слова, у тым самым інтэрв’ю спадар Субоцін распавядаў, як паспяхова ідзе будаўніцтва плошчы сцяга і герба з 60-метровым флагштокам. Зрэшты, і тут не ўсё гладка: яе збіраліся адчыніць летась, але нешта пайшло не так, і цяпер кіраўніцтва вобласці выбірае дату, пад якую зладзіць адкрыццё ўжо сёлета...
Так ці інакш, але літаральна на наступны дзень пасля выхада інтэрв’ю старшыня аблвыканкама наведаў незавершанае будаўніцтва лазнева-аздараўленчага комплекса. А яшчэ праз тыдзень у гарадской газеце “Віцьбічы” выйшаў артыкул пад назвай “Срок завершения работ в банно-оздоровительном комплексе на улице Воинов-интернационалистов определен”. Там і гаворыцца, што зараз ідзе закупка абсталявання, праводзяцца ўнутраныя работы ў новым аб’екце, і што “строители ориентированы к 1 июня сдать его в эксплуатацию”.
Віктар Баландзін
Аўторак, 18 Сакавік 2025
Лазню, якую не маглі дабудаваць 14 гадоў, абяцаюць адкрыць сёлета ў чэрвені
Пакуль гэта ўсяго толькі чарговае абяцанне. Папярэдняе прагучала восенню мінулага году. 6-га лістапада старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў правёй выяздную нараду ў лазнева-аздараўленчым комплексе па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску, які ўжо другое дзесяцігоддзе абяцаюць «вось-вось адчыніць». Тады ён казаў, што аб’ект адчыняць у першым квартале 2025 года.
Апублікавана ў
Дзяржава