Старшыня Віцебскага аблвыканкама патлумачыў, чаму не вядзе сацсеткі
Справа “не столько в отсуствии времени”, патлумачыў Аляксандр Субоцін ў інтэрв’ю “вядомым віцебскім блогерам” - як пра яго пісалі ў дзяржаўных СМІ. Ен непакоіцца, што яго словы, прачытаныя ў інтэрнэце “особенно подготовленными людьми”, будуць “вывернуты наизанку”. Але старшыня райвыканкаму разумее, што ў наш час “калі цябе няма ў інтэрнэце, то цябе няма ўвогуле”. Таму, пэўна, і пагадзіўся на інтэрв’ю з суразмоўцамі, пра якіх - асобная размова.
Лазню зноў не адчыняць у абяцаны тэрмін
”Притча во всеязыцех” - так назваў гісторыю будаўніцтва лазнева-аздараўленчым комплексе па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Гэты аб’ект будуюць ужо 14-ты год. Паводле апошніх абяцанняў гарадскіх уладаў, ён мусіў быць адчынены ў першым квартале 2025 года. Але чакаць адкрыцця і зараз не выпадае.
Вывучэнне думкі грамадзян - з недасканалымі параметрамі
Ушацкі райвыканкам запрасіў землякоў выказаць меркаванне пра адвядзенне тэрыторыі пад новыя могілкі. Пра гэта напісала раённая газета, праўда, без асаблівых уладкладненняў наконт захавання інтарэсаў грамадзян у гэтым пытанні. На афіцыйныя сайце райвыканкама ніякай інфармацыі ўвогуле пра гэта няма.