Субота, 15 Сакавік 2025
Чацвёра ўраджэнцаў Віцебшчыны трапілі ў спіс "экстрэмістаў", які складае МУС
У пералік "асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці", 14 сакавіка ўключылі ўраджэнцаў Віцебска Аляксандра Рандарэнку і Максіма Старасценку, аршанца Андрэя Фалькова і глыбачаніна Сяргея Міхалевіча. Трое з іх, апрача Рандарэнкі, асуджаны за ўдзел у пратэстах 2020-га года.
Апублікавана ў
Дзяржава
Субота, 15 Сакавік 2025
Яшчэ адзін “экстрэміст” з Глыбокага
У пералік "асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі 57-гадовага глыбачаніна Сяргея Міхалевіча. Сёлета ў лютым яго судзілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або удзел у іх). На сайце ведамства пазначана "судзімасць не пагашана", і гэта дае падсьавы меркаваць, што мужчына асуджаны да "хіміі".
Апублікавана ў
Дзяржава