Паводле раённай газеты “Патрыёт”, “Ушачский районный исполнительный комитет для обеспечения гласности и учета мнения граждан принимает предложения и мнения по вопросу создания общественного места погребения (объект: «Возведение кладбища в районе 4-го километра дороги Н-3703 Ушачи-Немирово»). Каб выказаць свае меркаванне, грамадзянам прапанаваны ўсяго два шляхі: або напісаць на электронную пошту органа ўлады, або з’явіцца туды непасрэдна ( прычым ні нумар кабінета, ні імя адказнай асобы не ўказаны).
Адпаведная публікацыя з’явілася ў “раёнцы” 7-га сакавіка, на тое, каб выказаць свае меркаванні, мясцовыя жыхары маюць 30 дзён. Тэма стварэння новых могілак - надзвычай далікатная. І мясцовыя ўлады мусяць улічваць цэлы шэраг аспектаў:
Сацыяльныя інтарэсы
- Даступнасць месца пахавання: Участак павінен быць размешчаны зручна, каб сваякі маглі лёгка дабірацца для наведвання могілак.
- Кошт рытуальных паслуг: Цэны на паслугі па пахаванні, звязаныя з выкарыстаннем новых могілак, павінны быць прымальнымі.
Культурныя і знешнія аспекты
- Адпаведнасць традыцыям і звычаям: Месца пахавання павінна ўлічваць культурныя асаблівасці мясцовых слаёў насельніцтва. Напрыклад, , ці могуць прадстаўнікі розных канфесій здзяйсняць пахаванні на спецыяльных участках.
- Ахова памятных месцаў: Пры будаўніцтве новых могілак важна ўлічваць гістарычна важныя тэрыторыі.
Экалагічная бяспека
- Санітарна-гігіенічныя ўмовы: Грамадзяне зацікаўлены ў тым, каб новыя могілкі размяшчаліся ў месцы, бяспечным для іх здароўя (напрыклад, удалечыні ад водазабораў, жылых дамоў).
- Адсутнасць экалагічных рызык: Магчымыя негатыўныя наступствы для навакольнага асяроддзя павінны быць зведзены да мінімуму.
Эканамічныя інтарэсы
- Зямельныя пытанні: Уладальнікі ўчастка або арандатары зямлі паблізу будучых могілак могуць мець інтарэсы, звязаныя з кампенсацыяй, калі іх правы будуць закрануты.
- Павелічэнне/паніжэнне кошту нерухомасці: Наяўнасць могілак побач з жылой зонай можа прывесці да рынкавага кошту нерухомасці.
Псіхалагічны камфорт
- Размяшчэнне могілак: Грамадзяне могуць сутыкнуцца з праблемай, калі могілкі будуць занадта блізкія да іх дамоў.
Наколькі ўсе гэтыя аспекты ўлічваліся пры выбары месца для новых могілак, улады не тлумачаць. З улікам таго, што і вывучэнне грамадскага меркавання абмежавана толькі двума спосабамі сувязі, падобна, што думка землякоў выканкам не надта і цікавіць.
Сяргей Кузняцоў