Аляксандр - аршанец, ён быў затрыманы 1 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэксу) за пост ва "ВКонтакте". 17 лютага 2022 года Вольскага асудзілі да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Тэрмін пакарання адбываў у мінскай ПУАТ №36. У першых ліках верасня ён выйшаў на волю.

Апублікавана ў Палітвязьні

Цяпер у суд Першамайскага раёна яго выклікаюць за «распаўсюд экстрэмізму». 6 верасня адміністрацыйную справу, распачатую паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП, будзе разбіраць суддзя Вольга Клімкова. Дзяніс Хаўханаў, асуджаны раней за абразу Аляксандра Лукашэнкі, менш чым год таму вызваліўся з бабруйскай ПК №2, цалкам адбыўшы тэрмін зняволення.

Апублікавана ў Палітвязьні

Пасля хвалі ператрусаў 16 лютага 2021 года, калі сілавікі ўрываліся да праваабаронцаў, журналістаў і грамадскіх актывістаў, Ірына Траццякова была вымушана пакінуць Беларусь. На радзіме супраць яе распачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Цяпер праваабаронца знаходзіцца за мяжой, але і тут не спыняе свае працы – кансультуе тых, хто стаў ахвярай рэпрэсій, дапамагае пацярпелым ад пераследу знайсці прытулак і абарону ў краінах Еўразвязу. Але сёння сама Ірына апынулася ў сітуацыі, калі вымушана прасіць дапамогі.

Апублікавана ў Праваабаронцы

10 судовых працэсаў паводле часткі 2 артыкула 19.11 і часткі 1 артыкула 24.23 КаАП заўважаны ў раскладах рэгіянальных судоў вобласці на 2 і 3 верасня.  Прычым большасць судоў  праходзіць па адміністрацыйных справах, распачатых за «пікетаванне ў інтэрнэце» -- за сімволіку, заўважаную у сацыяльных сетках падсудных.

Апублікавана ў Суд

У пераліку асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці, з'явіліся імёны і прозвішчы віцебскай дызайнеркі адзення Наталлі Крэміс і ўраджэнца Падсвілля, калекцыянера і байкера Сяргея Навумава. Абодвух асудзілі ў Віцебскім абласным судзе ў пачатку жніўня, і падобна, што апеляцыйных скаргаў на прысуды яны не падавалі. 

Апублікавана ў Рознае

Сацсеткі аршанскай раённай газеты ў «ВКонтакте» і ў «Одноклассниках» паўтарылі свой мінулы досвед. Месяц таму там пісалі пра тое, што рэсурсы orsha.eu унеслі ў спіс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» , а зараз – пра тое, МУС прызнаў іх «экстрэмісцкім фармаваннем». Апрача гэтага, і ў першым, і ў другім выпадку пасты змяшчаюць ілжывая і паклёпніцкія звесткі пра заснавальніка orsha.eu Ігара Казмерчака. 

Апублікавана ў Свабода слова