У Оршы ідзе грамадскае абмеркаванне ўстаноўкі флагштока, пляцоўку пад які ўжо рыхтуюць
Грамадскае абмеркаванне абвясцілі ўжо пасля таго, як у Парку герояў пачалі знішчаць дрэвы пад новы гарадскі аб'ект. Як і варта было чакаць, адным флагштокам гарадскія ўлады вырашылі не абмяжоўвацца. Як і ў Віцебску, тут хочуць абсталяваць асобную плошчу «для ўрачыстых цырымоній і экскурсій турыстаў». У матэрыялах, прадстаўленых для абмеркавання, гаворыцца, што мэта яе стварэння «заключается в повышении патриотического воспитания у населения г. Орши и увеличении значимости государственных символов путем возведения флагштока на территории Парка Героев».
Віцябляніна Яўгена Сцяпанава будуць судзіць за «стварэнне або ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»
Пра гэта стала вядома з раскладу пасяджэнняў Віцебскага абласнога суда: 17 верасня мужчыну будуць судзіць па ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса. Яўген Сцяпанаў мае сур'ёзныя праблемы са здароўем: у 2020 годзе ен перанес інсульт, пасля якога займеў цяжкасці з маўленнем. Праз гэта Яўген Сцяпанаў страціў магчымасць працаваць па прафесіі – ён скончыў універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура», праводзіў вяселлі, канцэрты, іншыя ўрачыстыя і забаўляльныя мерапрыемствы.