Жыхары Паставаў скардзяцца на брыдкі выгляд вуліцы Ленінскай
Гэта адна з самых доўгіх вуліц у мястэчку, якая бярэ пачатак практычна на цэнтральнай плошчы. І зусім недалёка ад яе месціцца дом №32, краявід вакол якога здольны папсаваць самыя пазітыўныя ўражанні турыстаў. Мясцовыя жыхары звярнуліся ў раённую газету, каб «дастукацца» да камунальнікаў, якія забыліся на свае абавязкі.
У Талачыне стварылі «медыцынскі клас». Ахвотных набралася толькі 11 чалавек
З дапамогай прафесійнай арыентацыі падчас навучання ў школе ў Беларусі спрабуюць ліквідаваць кадравы голад. Лекараў у Беларусі бракуе, асабліва ў рэгіёнах. Таму стварэнне «медыцынскіх класаў» стала трэндам: там хочуць выхаваць «заматываваных выпускнікоў». Праўда, цэлы клас ў Талачынскай школе №2 стварыць не атрымалася – выказалі жаданне бліжэй пазнаёміцца са спецыфікай працы медыкаў наважыліся толькі 11 чалавек.
У Віцебску будуць рамантаваць рэзідэнцыю старшыні аблвыканкама. За бюджэтны кошт
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт праводзіць закупку з адной крыніцы паслуг па рамонце будынка па адрасе вул. 1-я Даватара, 28. Гэта сучасны дом, пабудаваны ў 2013 годзе. У невялікім па плошчы будынку ёсць басейн, сауна, таксама за кошт дзяржаўнага бюджэту ён абсталяваны побытавай тэхнікай і дарагой мэбляй. Гісторыя стварэння ўласнай рэзідэнцыі для тагачаснага старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца (пазнейшага кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі) , заслугоўвае таго, каб пра яе нагадаць.