“Палітычнага” боку прысуду газета “Новополоцк сегодня” не закранае, і згадвае толькі пра тое, што “украденное у семьи время мужчина считает самой суровой платой за преступление”. Таму цяпер ён з дзецьмі “ходит на каток, гуляет в парке, заходит в кафе” і “находится на учете в уголовно-исполнительной инспекции. Погашать судимость предстоит еще два года, и раз в месяц необходимо являться для отметки. При этом жестких ограничений на передвижение нет: новополочанин может покидать жилье, заниматься бытовыми хлопотами”.
Паводле інфармацыі з наваполацкай газеты, былы палітвязень, які ў ПК-22 быў задзейнічаны на дрэваапрацоўцы, пасля вызвалення вярнуўся на "Нафтан" - на тое самае прадпрыемства, дзе працаваў да затрымання і зняволення.
Аналіз сукупнасці дэталяў, згаданых у артыкуле, дазваляе меркаваць, што дзяржаная газета піша пра экс-палітвязня Дзмітрыя Шалака, бубнача гурта Paranoia Dolls, асуджанага 6 лютага 2026 г. да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 200 базавых велічыняў.
Яму было інкрымінавана, што з ліпеня 2021 па красавік 2022 гг. у розных Telegram-каналах мужчына пакідаў абразлівыя каментары, якія ўтрымлівалі ненарматыўную лексіку, на адрас прадстаўнікоў улады. Таксама, «прытрымліваючыся ідэяў нецярпімасці да ўладаў», на некалькіх інтэрнэт- рэсурсах размясціў абразлівая каментары на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў верасні 2024 года на наваполацкім тэлеканале «Звязда» распавёў пракурор горада. Незадоўга да таго беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Дзмітрыя Шалака палітычным зняволеным.
Яго вызвалілі пасля візіту Джона Коўла, спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які прыязжаў у Мінск 19 сакавіка 2026 г . У выніку перамоваў рэжым Лукашэнкі памілаваў 250 палітвязняў: 235 з іх былі вызваленыя ўнутры краіны, а 15 адправілі ў Літву.
Віктар Любецкі