Міліцэйскі Тэлеграм-канал сцвярджае, што сродкі на знак з арлом (фота 1) сабраныя за кошт ахвяраванняў супрацоўнікаў АМАПу, і што яны ж правялі добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі. Толькі вось дакладнага адраса, дзе з’явіўся новы сімвалічны аб’ект, не паведамляецца. І гэта спараджае дадатковыя пытанні, што да працэса ўслаўлення структуры, вядомай у Беларусі не “мужнасцю, адвагай і зоркасцю”, а неапраўданай агрэсіяй, як выразна засведчылі падзеі 2020-га году.
Аднак справа ў тым, што ў лістападзе 2018 году ў Віцебску ўжо адкрывалі адзін памятны знак у гонар АМАПу. І таксама з выявай драпежнай птушкі – беркута, якога АМАПаўцы лічаць сваім сімвалам. Стэлу з беркутам, усталяваную каля будынка, дзе базуецца віцебскі АМАП, стварыў мясцовы скульптар Сяргей Сотнікаў.
Навошта цяпер у Віцебску спатрэбіўся яшчэ адзін памятны знак падобнага кшталту?
Сяргей Паўлоўскі
Аўторак, 28 Ліпень 2026
У Віцебску паставілі яшчэ адзін помнік АМАПу
Тэлеграм-канал “Милиция Беларуси. Мы – НА СТРАЖЕ” паведаміў пра адкрыццё ў Віцебску памятнага знака ў гонар АМАПу. “Символично, что памятный знак увенчан фигурой орла — олицетворением мужества, отваги и зоркости”, - заявіў кіраўнік абласнога ўпраўлення МУС Віцебскага аблвыканкама. Аднак у Віцебску ўжо ёсць адзін памятны знак, прысвечаны АМАПу. Праўда, з іншай птушкай.
Апублікавана ў
Рознае