Гэты акаўнт мае ўсяго 14 падпісчыкаў. Куды больш папулярнымз'яўляецца акаўнт Наталлі Кукішавай у TikTok, які прызнавалі "экстрэмісцкім" ужо двойчы.
Наталля Кукішава - ураджэнка Аршаншчыны. У жніўні 2022 г. суд Оршы і Аршанскага раёна пакараў жанчыну 2-ма гадамі калоніі за абразу Лукашэнкі. У 2021 г. жанчыну затрымалі па падазрэнні ў абразе дзяржаўнага служачага ў каментарах, пакінутых у сацсетках. Крымінальны пераслед тычыўся “справы Зельцэра” – інцыдэнта, калі ў верасні 2021 года ў кватэру ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра ламіліся сілавікі, і падчас перастрэлкі загінуў гаспадар і адзін з супрацоўнікаў КДБ. Але пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў СІЗА абвінавачанне Наталлі Кукішавай змянілі.
Яна адбыла прысуджаны тэрмін "ад званка да званка", а пазней з'ехала ў ЗША.
Яна Шапятовіч
Аўторак, 04 Жнівень 2026
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі акаўнт у Threads былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай
Рашэнне лічыць інтэрнэт-рэсурс "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" прыняў 31 ліпеня суд Шумілінскага раёна. 4 жніўня яго ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Апублікавана ў
Палітвязьні