Моўная дыскрымінацыя. На Віцебшчыне няма дэпутацкіх праграм напісаных на беларускай мове!
На 60 дэпутацкіх месцаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў балатуецца 115 кандыдатаў, г.зн. каэфіцыент канкурэнтнасці 1,9 чалавека на мандат. Неабходна адзначыць, што ў 10 акругах балатуецца толькі адзін кандыдат, у 45 - па два і ў 5 - па тры кандыдаты. Усе зарэгістраваныя прэтэндэнты на сайце Вітаблвыканкаму апублікавалі свае перадвыбарчыя праграмы. Прычым усе праграмы напісаны на рускай мове.
Віцебскі відэаблогер Віталь Усціновіч сам стаў героем відэароліка. Яго размясцілі ў Тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў
Паводле відэа і тэкставага паведамлення ў Тэлеграм-канале «Северная столица», Віталя Усціновіча затрымалі за даўнія відэаролікі, якія знайшліся на ягоным відэаканале на Youtube. Два гады таму ён здымаў гумарыстычныя сцэнкі з пераўвасабленнем у «деда Шоушенко», які мае вусы, размаўляе на трасянцы і ўвесь час даказвае сваім апанентам, што лепш за іх разбіраецца ў палітыцы і эканоміцы. Таксама ён выпускаў сатырычны цыкл «Ябацькіны новасти», дзе аналізаваў палітычныя падзеі ў Беларусі. Аднак пасля затрымання, ператрусу і канфіскацыі аргтэхнікі ў сакавіку 2022г. блогер публічна заявіў, што больш не будзе закранаць у сваіх роліках падзеі ў краіне і цалкам пераключаецца на відэааповеды пра рыбалку, падарожжы і дэгустацыю розных прадуктаў. Падобна, нешта пайшло не так...
У краіне, дзе “не да законаў” усё яшчэ праводзіцца прававы турнір і нават ёсць пераможцы
Як піша сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы”, у штогадовым рэспубліканскім прававым турніры «Сіла закона» шаркаўшчынскія школьнікі прадэманстравалі, што яны ведаюць лепш за многіх іншых удзельнікаў асновы права і законы Рэспублікі Беларусь.