Серада, 21 Кастрычнік 2026

Для полацкіх школьнікаў арганізавалі “патрыятычную” сустрэчу з адстаўнікамі КДБ

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Арганізатарам выступіла прадпрыемства “Полацкводаканал”, а прысутнымі – вучні 10-й і 11-й школ горада. У якасці гасцей запрасілі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана органаў КДБ, ганаровага грамадзяніна Полацкага раёна Рамана Прыбышчука і старшыню Полацкай арганізацыі ветэранаў КДБ Алега Юдаева.

Раману Прыбышчуку 98 гадоў. Ен нарадзіўся на Піншчыне, падлеткам дапамагаў мясцовым партызанам. Пасля вайны “разыскивал бывших полицаев и карателей по всей территории Советского Союза, задержанием агентов иностранных служб”, як пісала пра яго дзяржаўная газета “Витебские вести». Пра ўсё гэта за кубкам гарбаты ён і распавядаў полацкім школьнікам.

Другі суразмоўца, Алег Юдаеў, былы супрацоўнік КДБ і кіраўнік па вайскова-патрыятычным выхавані аднаго з полацкіх ліцэяў, актыўна падтрымліваў тэму. Варта зазначыць, што гэтая пара адстаўнікоў КДБ у апошнія гады вельмі часта “гастралюе” па ўстановах адукацыі Полацка і Наваполацка – іх запрашаюць на падобныя імпрэзы для “патрыятычнага выхавання”.

Сяргей Грачоў