Субота, 19 Жнівень 2023

Эканамічная палітыка ўладаў і заходнія санкцыі зрабілі Віцебскі рэгіён непрывабным для інвестараў з Кітаю

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Паводле апошніх звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці асноўным замежным інвестарам у мясцовую эканоміку з'яўляецца Расійская Федэрацыя, на якую прыпадае 95 працэнтаў усіх інвестыцый. Трэба адзначыць, што прадпрымальнікі з Кітая за першыя шэсць месяцаў бягучага года не ўклалі ў развіццё рэгіёна ні цэнта. І гэта нягледзячы на ​​ўсе прадпрынятыя за апошнія гады прапагандысцкія і фіскальныя меры "інвестыцыйнага заваблівання" кітайскіх інвестараў, прынятыя эканамічнымі ўладамі вобласці.

Пра гэта сведчаць "сухія" статыстычныя дадзеныя.

Інвестыцыі ў Віцебскую вобласць з-за мяжы

За студзень - чэрвень 2023 г. у рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 675,6 млн. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый вобласці былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (95,2% ад усіх інвестыцый), Кіпра (1,6%), Аўстрыі і Польшчы (па 0,9%). Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 93 млн. долараў ЗША, або 13,8% ад усіх замежных інвестыцый.

Інвестыцыі з Віцебскай вобласці за мяжу

За студзень - чэрвень бягучага года арганізацыямі вобласці накіравана за мяжу інвестыцый на суму 109,5 млн. долараў ЗША.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі вобласці былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (73,4 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Кіпра (20,7 працэнта) і Польшчы (1,7 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 33,1 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

Вераніка Драздова