Мікалай Арлоў заявіў, што ў цяперашніх умовах, калі Беларусь аказалася ў атачэнні ідэйных ворагаў, Закон «О народном ополчении», падпісаны 17 ліпеня Аляксандрам Лукашэнкам, «выклікаў вялікую цікаўнасць і грамадстве», і што «ахвотных трапіць у шэрагі апалчэнцаў нямала».
Ваенны камісар Сяржантаў агітаваў за тое, што кожны мужчына павінны валодаць зброяй, каб у выпадку неабходнасці абараніць свой і населены пункт.
Газета «Витьбичи», якая размясціла артыкул пра мерапрыемства, нічога не піша пра тое, ці былі пытанні ад слухачоў, і што канкрэтна цікавіла работнікаў «Віцьбы» у сувязі з прыняццем новага закона. Гэта і не дзіўна, бо дзяржСМІ мала цікавяцца меркаваннямі простых людзей, а вось публікаваць справаздачы з мерапрыемстваў з удзелам афіцыйных асобаў яны абавязаныя.
Падобныя гутаркі маюць адбыцца ў жніўні па ўсёй вобласці. А каб лектары залішне не «напружваліся», на сайце Віцебскага аблвыканкама штомесяц публікуюцца інфармацыйныя матэрыялы, якія варта выкарыстоўваць. Гутарка пра так званае «народное ополчение» павінна праходзіць прыблізна па наступным сцэнары: «Беларусь вымушана рэагаваць на дэструктыўныя заявы і канкрэтная крокі» замежных дзяржаваў і супрацьстаяць «антыбеларускай інфармацыйнай кампаніі» -- гэтымі прычынамі выклікана з“яўленне Закона «О народном ополчении» -- кароткі аповед пра структуру, дзейнасці і задачы «апалчэнцаў» -- заключэнне кшталту «Наша страна никогда не была и не будет агрессором, источником зла и насилия. Но мы никому не позволим покушаться на стабильность и достаток в общем белорусском доме».
Станіслаў Іваноўскі
Чацвер, 17 Жнівень 2023
Па Віцебшчыне пакацілася хваля агітацыі за «народное ополчение»
Гэтай тэме быў прысвечаны чарговы так званы Адзіны дзень інфармавання - «палітінфармацыя», якую штомесяц па ўсёй Беларусі праводзіць чальцы адмысловых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. У Віцебску старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў і ваенкам Віцебска, Віцебскага і Лёзнанскага раёнаў Аляксандр Сяржантаў прыйшлі з размовай пра «народное ополчение» да работнікаў і работніц кандытарскай фабрыкі «Віцьба».
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: